Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Информация о группах с белорусским языком обучения и воспитания

Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю -
Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю.

У нашай установе дашкольнай адукацыі працуюць дзве группы з беларускай мовай навучання. З выхаванцамі працуюць вопытныя педагогі.

Кожны чалавек ужо с маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, мову і культуру. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнога ўзросту ўласцівы эмацыянальная добразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, шчырасць пачуццяў, безмяцежная даверлівасць да дарослых, імкненні паўтараць іх дзеянні.

Адной з найважнейшых мэт работы педагагічнага каллектыву нашай дашкольнай установы з’яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў. Дасягненне яе ажыццяўляецца дзякуючы цеснай пераемнасці ў рабоце спецыялістаў установы, узаемадзеянню з бацькамі. Асноўнымі формамі працы з выхаванцамі з’яўляюцца гульні, заняткі, экскурсіі, святы. У адпаведнасці з каляндаром народных святаў і абрадаў беларусаў у гадавы план работы ўстановы дашкольнай адукацыі ўключаны мерапрыемствы. Праводзяцца сумесныя музычна-спартыўныя святы і забавы, ажзначаюцца дзяржаўныя і фальклорныя святы.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. З упэўненасцю можна сказаць, што планамерная сістаматычнвая работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і, адказнасць дарослых дадуць станоўчыя вынікі і стануць грунтоўным падмуркам для далейшага фарміравання нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў.